You are viewing [info]lavitae's journal

May. 2nd, 2015

  • 3:44 PM

16.92 КБ
У выдавецтве "Мастацкая літаратура" выйшла кніжка дзіцячых і не зусім казак "Крынічка Буль-Буль". Аўтары - Анатоль Жук, Віялета Богдан, Уладзімір Васькоў.
Віялета Богдан - гэта я.:)
Кніжка атрымалася прыгожая, прыемная для трымання ў руках, гартання і нават чытання, я вельмі давольная.
Можна набыць у кнігарнях краіны і папрасіць у мяне аўтограф.:)
Дзеткі.орг:
Як і ўсе кнігі серыі "Беларуская аўтарская казка", выданне змяшчае творы розных аўтараў.
Для самых маленькіх - "Зубная казка", "Лёцік" і "Сандалікі" Віялеты Богдан. Проста і даходліва, як мама свайму дзіцяці, аўтарка распавядае малым чытачам, чаму трэба чысціць зубкі, слухацца маму з татам, ашчадна ставіцца да рэчаў... Адметнасць: арыгінальныя сюжэты, лёгкі стыль.
Далей па ўзросце - казкі Анатоля Жука: "Крынічка Буль-Буль", "Вятрак-вандроўнік", "Заечы дамок і заечая капустка", "Прыгажуня", "Зорачка". Калі акрэсліць каротка - гэта алегарычныя творы пра агульначалавечыя каштоўнасці. Адметнасць: філасафічнасць і павучальнасць.
Для старэйшых дзяцей (і для дарослых таксама!) - "Дахавік Казік" Уладзіміра Васькова. Казачныя героі - дахавікі Казік і Юзік - жывуць... так і хочацца сказаць "у Менску" Сьмешка у сучасным горадзе і займаюцца звыклымі рэчамі: чытаюць газеты і стэлефаноўваюцца праз мабільнік, уладкоўваюцца на працу, каб зарабіць грошай і набыць тэлевізар... Адметнасць: добры гумар і пазнавальныя сітуацыі.

Apr. 23rd, 2012

  • 9:04 AM

За дзень паспелi пагуляць, паспаць, пагуляцца, пазаймацца чытаннем, арыфметыкай, шахматамi, пачытаць шмат старонак кнiжкi - усе таму, што не трэба было гатаваць.
Калi я буду казачна багатай, я не буду шукаць няню. Я знайду кухарку-прыбiральшчыцу i буду вазiцца з дзеткамi.:)

Apr. 21st, 2012

  • 8:46 AM

Я удзельнiчаю у конкурсе эсэ пра сямейныя традыцыi. Галасаваць не трэба, можна пачытаць тут:
http://uspevai-s-detmi.livejournal.com/320083.html

Originally posted by [info]alena_consult at Конкурс - семейные традиции
Дорогие друзья, поздравляю вас со светлым праздником Пасхи и объявляю новый конкурс в сообществе "Семейные традиции".

Что вы вкладываете в понятие "семейная традиция"? Какие традиции помните из своего детства? Какие новые традиции создаете в своей семье? 

Давайте поделимся идеями и опытом. Поговорим о традициях отмечания праздников и о ежедневных семейных ритуалах, о традициях, связанных с выходными и т.д. 

Конечно, у нас будут отличные подарки. Спонсором конкурса выступает интернет-магазин посуды www.yarka.ru. Победители смогу выбрать себе по одному изделию из ассортимента керамики. Как большой поклонник красивой посуды могу сказать, есть за что побороться :-).

Как поучаствовать в конкурсе: )

Apr. 12th, 2012

  • 8:08 PM

Люблю, што мае дзецi такiя падобныя - такiя кругла- i белагаловыя. У iх зусiм аднолькавыя твары, толькi нiхто гэтага не зауважае, бо Мiрцiк да году быу лысы, а Марце ужо у пяць месяцау давялося стрыгчы чолку. I нарадзiлiся яны у адзiн тэрмiн, дзень у дзень! Абодва у пяць месяцау пачалi поузаць i станавiцца на ножкi.
А сення прагартала свой жж, каб узгадаць, калi Мiрцiк патопау, апынулася - 9 месяцау 3 днi. У Марты гэты дзень быу учора, тут яна адстала.:) Прауда, фiзiчна яна гатова - ужо стаiць без апоры толькi так, але ей зусiм хадзiць нецiкава, у яе ж столькi братавых цацак на падлозе раскiдана.:) Да таго ж Мiрцiк пайшоу упершыню да целiка - мае браты мульцiкi глядзелi, а мы целiк зусiм рэдка глядзiм. Так можна i у паузунах застацца!


Posted via m.livejournal.com.

Apr. 11th, 2012

  • 6:09 PM

Чым добрая праца мамы: можна прафукаць цэлы дзень, нiчога не робячы, а дзецi вырастуць на дзень. А можна прафукаць месяц - тады дзецi вырастуць на цэлы месяц.:)
Але да такога лепей не даводзiць...

Apr. 8th, 2012

  • 12:56 AM

Хрыстос уваскрос!
Такі ўтульны дзень быў сёння. Я рабіла майстар-клас па фарбаванні яек для Мірціка і ягонага сябра. Летась мы размалёўвалі фарбаваныя яйкі гуашшу, не памятаю, дзе я знайшла такую ідэю. Ідэя апынулася ніякая, бо і малюнкі не атрымаліся,і гуаш пасля гульні ў біткі засталася ўся на руках. Гэтым разам знайшлося нечакана простае рашэнне: расфарбавалі спачатку фарбавальнікамі(ну так, так, не толькі чырвонымі),а потым малявалі просценькія, даступныя нам малюнкі алоўкам і абводзілі фламастарам. Атрымалася акуратненька так - нават у мяне.:)А ў фарбавальніках яшчэ быў бонус - мікраналепкі, гэта быў гвозд праграмы. Мірцік потым разыйшоўся, маляваў адразу фламастарам складаныя кампазіцыі з назвамі кшталту "Чалавечак радуецца, што заўтра свята Ісуса". Мірцікаў сябар апынуўся рэлігійна неадукаваным, але маляванне "плюсікаў" яго рэальна захапіла. Ну, і весела было выліваць розныя фарбы ў ракавіну.:)
Гэтым разам я вырашыла схалтурыць,і булачна-мясную частку Вялікдня мы будзем адзначаць праз тыдзень з бацькамі, а пакуль пачалі чытаць Біблію (раней толькі я сама распавядала), паглядзелі імшу па БТ з Міраславам. Ён увесь такі ўражаны, задае непад'ёмныя пытанні, на іх адказаць можа толькі тата. Спадзяюся заўтра дабрацца да касцёла. У нас ён адзін, за трыдзевяць зямель, на Каляды мы да яго так і не даехалі.(((
Глядзім імшу:
- А ты ведаеш, Мірцік, калі ты быў у мяне ў жывоціку, мы з табой былі ў гэтым касцёле.
- Ааа.. А я, калі быў маленькі, сяджу ў жывоціку і думаю: і чаму гэта вакол мяне крыкі, піскі...

Apr. 4th, 2012

  • 1:21 PM

Мой брат Улад (якiм я i без таго бязмерна ганаруся) атрымау дыплом на рэспублiканскай алiмпiядзе па матэматыцы. А рыхтавала яго да алiмпiяды наша мама, так што гэта наша сямейная перамога.:) Цяпер ен можа без iспытау iсцi у любы лiцэй у дзесяты клас. Выбрау, вядома ж, лiцэй БДУ... Ен гэтага варты, жутка генiяльны ен у мяне, але ж маленькi! Толькi мама вярнула мяне з Менска, наступнае дзiцятка трэба выпрауляць. Добра, што у яе яшчэ трэцяе есць.:) Я, прауда, паглядзела, у якiм iнтэрнаце ен будзе жыць - каля КЗ, з рамонцiкам, я там была у гасцях калiсьцi, вельмi спадабалася, сама б там пажыла. I кормяць там. I усе адно стрэмна брацiка у 15 год з дому выганяць.
Хто-небудзь вучыуся у лiцэi БДУ, скажыце, што там кру-ута.:)
Ну вось, пiсала з намерам пахвалiцца, а атрымалiся перажываннi.

Mar. 26th, 2012

  • 2:36 PM

Пакуль яшчэ холадна, пакуль нагрэтая кухня радуе сваей утульнасцю, трэба не губляць часу i пячы-пячы-пячы! У мяне вялiкая падзея адбылася: як нi сорамна казаць, але упершыню атрымалася дражджавое цеста! Да гэтага спачатку набывала гатовае, потым пару разоу спрабавала з сухiмi дрожджамi, але безвынiкова. А тут сабралася жавароначкау нарабiць, а яны апынулiся дражджавымi, i я рашылася на смярдзючыя свежыя дрожжы, знайшла падрабязны рэцэпт для чайнiкау. Дрожжы з цеплым малачком - такая жывая iстота, так хутка расце, як дзеткi.:) Я яе так палюбiла, i цеста свае палюбiла, i яно мяне не падвяло: жавароначкi атрымалiся вельмi нават прыстойнымi для першага разу. А потым я разышлася i забабахала пiцу, атрымалася зусiм як у мамы.:) Такiмi тэмпамi спасцiгання хатняй навукi я да з'яулення унукау акурат усяму навучуся, буду унучкоу балаваць прысмакамi.:)
Дарэчы, паклала у некаторыя жавароначкi карамелькi дзеля сюрпрызу, а яны расплавiлiся, атрымалася ням-ням!

Mar. 25th, 2012

  • 12:05 PM

Вiншую з Днем Волi!
Узгадвала, як я яго адзначала у розныя гады:
у 2003 хадзiла з татам (адну мяне мама не пусцiла) на сустрэчу у Гомелi, слухала Сяргея Балахонава i Вальжыну Цярэшчанка.
У 2005 дапамагала Клiмаву рабiць ягоную рэвалюцыю:); бiлася з амапауцамi, нават здолела зрабiць аднаму балюча, але урэшце яны перамаглi... Патрапiла буйным планам у Нашу Нiву, а потым ездзiла па судах шукала сябра. Вельмi правiльна мяне мама адну не пускала.:))
У 2006 вяленька слухала каля цырка Мiлiнкевiча i Казулiна, а iсцi кудысьцi за Казулiным ужо не захацела, на шчасце.
У 2008 падчас мiтынгу у мяне былi заняткi; была страшная завiруха, i заняткам я была рада:); пасля заняткау ездзiла ва умоуна беларускамоуны садок у Кунцаушчыне прыстройваць Мiрцiка, але яго па узросце не узялi.
Потым правал у памяцi.
У 2011 было глыбока напляваць на усе.
У 2012 у гомельскiм штабе:) чарговы Народны сход... А так было б класна, калi б яны паставiлi сталы, наварылi святочнага кампоту, напяклi пячэнек i запрасiлi усiх на святкаванне.:) Вось я б з задавальненнем схадзiла б.:). Можа, прапанаваць iм на будучыню маю iдэю з кампотам i пячэнькамi? Але селета, прынамсi, гэта будзе сямейнае свята.

Profile

[info]lavitae
Вітольд Маркавіч

Latest Month

April 2012
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow